Истoчник мaтeриaлa:
Гeрoй прaцы
У Брaслaвe сaбрaўся «зaлaты фoнд» Віцeбшчыны
28-29 вeрaсня ў Брaслaвe прaйшoў aблaсны фeстывaль-кірмaш прaцaўнікoў вёскі «Дaжынкі-2019»
У святoчныx мeрaпрыeмствax брaлa ўдзeл дэлeгaцыя Шумілінскaгa рaёнa, якую ўзнaчaліў стaршыня рaйвыкaнкaмa Віктaр Гутaрaў. У склaд дэлeгaцыі ўвaxoдзілі кaмбaйнeры, мexaнізaтaры, вaдзіцeлі, якія пaкaзaлі лeпшыя вынікі пaдчaс жнівa, кірaўнікі і спeцыя-лісты aргaнізaцый aгрaпрaмыслoвaгa кoмплeксу рaёнa, члeны рaйвыкaнкaмa.
Дэлeгaцыі ўсіx рaёнaў Віцeбскaй вoблaсці, кірaўніцтвa рэгіёнa ўсклaлі квeткі дa брaцкіx могілак воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, аддаўшы даніну павагі і ўдзячнасці за магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам.
Дэлегацыі раёнаў Віцебшчыны прайшлі праз увесь горад да адкрытай канцэртнай пляцоўкі ў лесапарку на ўскрайку Браслава, дзе і адбылася галоўная падзея фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» – цырымонія ўшанавання лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу вобласці.
Напачатку праграмы адбылося прадстаўленне снапоў і караваяў з усіх раёнаў вобласці і ўручэнне старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарснёву галоўнага дажыначанага снапа і каравая, спечанага з мукі новага ўраджаю.
Мікалай Шарснёў адзначыў, што ў Браславе сабраўся «залаты фонд» Віцебшчыны – лепшыя працаўнікі хлебнай нівы, спецыялісты, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый. Старшыня аблвыканкама заўважыў, што надвор’е паўночнага рэгіёна трымае аграрыяў у пастаянным тонусе. Але спецыялісты змаглі сабраць добры ўра-джай зерневых і зернебабовых, рапсу, выканаць дзяржаўны заказ у 115 тысяч тон.
«У цэлым вага караваю вобласці склала 980 тысяч тон, што на трэць больш мінулага года», – сказаў Мікалай Шарснёў. Асноўную прыбаўку забяспечылі Аршанскі раён (118 тыс. т, +25 тыс. т да мінулага года), Верхнядзвінскі (73 тыс. т, +23 тыс. т), Пастаўскі (54 тыс. т, +23 тыс. т) і Віцебскі (100 тыс. т, +20 тыс. т) раёны. Як падкрэсліў старшыня аблвыканкама, важна, што больш за палову ўраджаю вобласці сфарміравалі інтэграцыйныя структуры: Глыбоцкая сабрала 68 тыс. т, Полацкая – 112 тыс. т, Віцебская 125 тыс. т, лідарам стала Аршанская інтэграцыйная структура – 138 тыс. т. Гэта даказвае эфектыўнасць і правільнасць выбранага напрамку развіцця АПК вобласці.
На ўборцы ўраджаю працавалі 1,24 тысячы экіпажаў збожжа-ўборачных камбайнаў, сярод іх 67 маладзёжных, 36 сямейных. 319 экіпажаў камбайнераў пераадолелі тысячны намалот, дзве тысячы скарыліся 24 экіпажам, трохтысячны намалот пераадолелі 8. Упершыню на Віцебшчыне з’явіліся 5 экіпажаў-чатырохтысячнікаў.
Кіраўнік вобласці вызначыў напрамкі развіцця сельскагаспадарчай галіны рэгіёна, адзначыўшы, што вобласць узяла курс на інтэнсіўнае земляробства. Стаўка зроблена на пашырэнне пасеваў зернебабовых і алейных культур, што дазволіць забяспечыць галіну жывёлагадоўлі ўласным танным бялком, а гэта залог павелічэння прадукцыйнасці і зніжэння затрат на канечную прадукцыю: малако і мяса. Таксама, па словах старшыні аблвыканкама, у Віцебскай вобласці плануюць стварыць адзіную сістэму кіравання АПК, што дазволіць сканцэнтраваць рэсурсы для больш эфектыўнай работы і палепшыць эканоміку гаспадарак. Будзе праведзена тэхнічнае пераўзбраенне АПК з упорам на павелічэнне вытворчасці працы.
Кіраўнік вобласці акцэнтаваў увагу на тым, што важна зрабіць аграрную галіну прэстыжнай. Для працаўнікоў аграпрамысловага комплексу вобласці паэтапна будуць перагледжаны схемы аплаты працы. І першы крок зроблены: з мінулага года ўжываецца новы падыход да аплаты працы спецыялістам жывёлагадоўчай галіны і механізатарам. Перамены адбываюцца і ва ўстановах прафесійнай адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў для сельскай гаспадаркі, упор робіцца на павелічэнне практыкі, якую навучэнцы праходзяць у лепшых гаспадарках вобласці, што дазволіць выпускаць для галіны сапраўдных прафесіяналаў. Мікалай Шарснёў падзякаваў усім за плённую старанную працу, пажадаў далейшых поспехаў.
Прывітальны ліст Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» зачытаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
«Сёлета хлебаробы самага паўночнага рэгіёна Беларусі сабралі каля мільёна тон збожжа, а Віцебскі і Аршанскі раёны пераадолелі стотысячную планку. Важнымі складнікамі поспеху сталі дакладная арганізаванасць працэсу і высокая вытворчая дысцыпліна», – гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы ўдзячнасці не толькі аграрыям, але і работнікам усіх прадпрыемстваў, якія дапамагаюць вырошчваць і збіраць ураджай.
«Дажынкі завяршаюць кола сельскагаспадарчых работ, але восень – гэта і час падрыхтоўкі да будучага ўраджаю. Упэўнены: вам па сілах і далей нарошчваць аб’ёмы і паляпшаць якасць прадукцыі. Няхай каравай Віцебшчыны з кожным годам становіцца больш важкім, а наша зямля – багацей», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Мікалай Шарснёў уручыў дыпломы пераможцаў і грашовыя прэміі лідарам абласнога спаборніцтва. У ліку ўзнагароджаных за ўборку зерневых і зернебабовых – Віцебскі, Верхнядзвінскі і Гарадоцкі раёны, сярод інтэграцыйных структур – Полацкі камбінат хлебапрадуктаў, сярод гаспадарак – “Мазалавагаз” Віцебскага раёна, “Хацілы-Агра” Пастаўскага раёна, Віцебская бройлерная птушкафабрыка і іншыя прадпрыемствы.
Дыпломы і прэміі былі ўручаны лепшым экіпажам камбайнераў, маладзёжным экіпажам, вадзіцелям, якія перавозілі збожжа ад камбайнаў.
Групе кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія ўнеслі асабісты ўклад у правядзенне ўсіх тэхналагічных цыклаў па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, уручылі ключы ад аўтамабіляў і трактароў. Сярод іх і дырэктар сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» нашага раёна Пётр Кунштэль, які атрымаў ключы ад трактара «Беларус 82».
Падзякі старшыні аблвыканкама былі ўручаны групе студэнтаў, якія добра паказалі сябе падчас праходжання вытворчай практыкі. Персанальны трактар атрымала механізатар-дзяўчына Марына Грушэцкая, якая скончыла Коханаўскі сельскагаспадарчы ліцэй і пачала працу ў Талачынскім раёне.
Вялікая група механізатараў, спецыялістаў і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў была адзначана граматамі і падзякамі: Уладзімір Андрэйчанка ўручыў Ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Беларусі і Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі міністэрства.
Генеральны дырэктар “Мінскага трактарнага завода” Віталь Воўк уручыў па два трактары “Беларус 82” Полацкаму і Коханаўскаму ліцэям сельскагаспадарчай вытворчасці.
Трактары асобным гаспадаркам вобласці ўручылі прадстаўнікі “Еўраторга” і “Беларусбанка”, “Белаграпрамбанка” і “БелВітуніфарма”.
Кіраўнік Пецярбургскага трактарнага завода Сяргей Серабракоў падарыў механізатарам, якія паказваюць добрыя вынікі работы на трактарах “Кіравец 744”, модныя цяпер электрычныя веласіпеды, якія, дарэчы, вырабляе зараз віцебскае прадпрыемства “Віцязь”.
Браслаў – старажытны горад, што раскінуўся на ўзгорках паміж шматлікіх азёр – стаў сталіцай абласных «Дажынак» 2019 года. Горад падрыхтаваўся да свята, папрыгажэў. Абнавіліся раённы цэнтр культуры, шматлікія сацыяльныя, адміністрацыйныя аб’екты, аўтавакзал. Гарадская школа №2 у рамках праекта “школы будучага” атрымала не толькі новы выгляд, але і новую мэблю, сучаснае абсталяванне для выкарыстання ў працэсе навучання.
Новае аблічча набыў бераг аднаго з буйнейшых азёр Беларусі, на якім стаіць Браслаў, возера Дрывяты. Тут з’явілася прыгожая набярэжная з вялікімі пляцоўкамі, малымі формамі. Добра ўпісаўся ў сучасную набярэжную фрагмент старажытнай дарогі з каменным пакрыццём «Брукаванка». Металічныя скульптуры для ўпрыгажэння папулярнага ў гараджан і турыстаў месца былі зроблены выкладчыкамі і навучэнцамі Відзаўскага прафесійна-тэхнічнага каледжа.
Менавіта на набярэжнай разгарнуліся асноўныя выставачныя пляцоўкі «Дажынак». Тут і сучасная сельскагаспадарчая тэхніка – як айчыннай, так і замежнай вытворчасці. Дарэчы, уся тэхніка была прадстаўлена для выставы гаспадаркамі і прадпрыемствамі Віцебскай вобласці. Прываблівалі ўвагу выстава спецтэхнікі падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і ваенная тэхніка, што стаіць на ўзбраенні пагранічнікаў. Падрыхтаваў сваю выставу Відзаўскі каледж. Дарэчы, на «Дажынкі» запрасілі і лепшых навучэнцаў з усіх сельскагаспадарчых прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі вобласці, а ў СШ №2 была прадстаўлена вялікая выстава распрацовак і вучнёўскіх работ устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі вобласці.
На набярэжнай возера відовішчнае шоу прадэманстравалі выратавальнікі: шырокія магчымасці выратавальнай службы і авіяцыйнай, наземнай, воднай тэхнікі ў тушэнні пажараў і выратаванні людзей. Цікавымі былі выступленні спартсменаў водных відаў спорту з Браслава і Наваполацка. Шмат гледачоў сабралася вакол пляцоўкі, на якой выступалі воіны 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады.
Эстафету святкавання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Браслаў перадаў Віцебску і Віцебскаму раёну.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2019 г.